Jun. 19th, 2015

miadzviedz: (bear)
Паразмаўляў на днях з родзічамі, якія жывуць у адным з паўночных раёнаў Беларусі (дарэчы, раён адзін з самых бедных у краіне, хаця, у галіне турызму і адпачынку мог бы зарабляць велізарныя грошы, калі б усё было наладжана як мае быць). Дык вось, на чале раёну нядаўна паставілі новага старшыню РВК. Адным з першых пастаноў гэтага кіраўніка стала патрабаванне на мясцовым рынку ва ўсіх кіёсках зрабіць аднолькавыя дахі і дзверы. То бок, у дэпрэсіўным рэгіёне, дзе і так кожная капейка дастаецца з вялікімі цяжкасцямі - трэба выкінуць некалькі мільёнаў проста так па жаданню нейкага панаехаўшага "варага". Дарэчы, "першая ледзі" таксама не адстае ў заваяванні народнай любові і павагі. На днях, калі яна запаркавалася пад знакам, супрацоўнік ДАІ зрабіў ёй заўвагу. У адказ пачуў пагрозы: "Ты працуеш апошні дзень!".
Я, канешне, разумею, што такіх "паноў" у нашай шматпакутнай Беларусі хапае. Але цікава, ці існуе ў іх нейкі інстынкт самазахавання? Ці разумеюць яны, што цярпенне народу не бязмернае? І калі раптам разьбу сарве, дзе яны акажуцца тады?   

Profile

miadzviedz: (Default)
miadzviedz

September 2016

S M T W T F S
    123
4567 8910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Page Summary

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 25th, 2017 10:22 pm
Powered by Dreamwidth Studios