miadzviedz: (bear)
Усё ж такі наш народ наперад думаць не прывучаны. Пакуль смажаны певень не дзяўбне, ніхто за наступствы не турбуецца. Вось чытаю каментары да гэтага артыкулу і бачу, што нехта ўжо пачаў чухаць патыліцу. "А я і не думаў, што такое можа быць". Можа, шаноўнае спадарства, яшчэ і не такое. Галава дадзена не толькі для таго, каб у яе есці і крычаць "адабрамс", але і для іншых мэтаў...

PS. Адразу казаў, што закон пра канфіскацыю аўто - гэта ніяк не сродак барацьбы з пьянтосамі за стырном, а толькі сродак напаўнення дзіравага бюджэту. Лічыў і лічу, што гарантавана пьянтоса з дарогі (прычым, няважна, ходзіць ён пешшу, ці ездзіць на транспартных сродках) можна прыбраць толькі пасадзіўшы яго за краты, калі штрафы на таго не дзейнічаюць.     
miadzviedz: (Default)
Вось у мяне адбылася кардынальна :) Вось якім чынам: Lancia Dedra 1.6 i.e. 1993 -> Peugeot 307 2.0 HDI 2002
З седана на універсал, з бензіну на дызель, а галоўнае - з італьянкі на француза. Неяк сумнавата было развітвацца са сваёй старой сяброўкай, але 5,5 год ездзіць на адным аўто пэўна зашмат. Яшчэ ж гэтая італьянская хвароба такая заразная - паспытайце ў тых, хто паездзіў на Alfa ці Lancia, якія пачуцці ў іх выклікаюць потым іншыя машыны.  Так шта зараз пакрысе папраўляюся, тым больш, што "пыжык" мае і добры дызайн і нядрэнную камплектацыю. Пры пераходзе на немца ломка была б мацнейшая :)
miadzviedz: (Default)
Пасыпаю голаву попелам :) Аказалася, што я такі няправільна збіраў стартар. Дагэтуль ня магу ўцяміць як гэта здарылася, што я пераблытаў кантакты ўцягваючага рэле. Так, агазваецца гэтаму рэле ўсё роўна дзе плюс, дзе мінус, але ж ёсць яшчэ тэстар!  Ня дзіва, што была сітуацыя быццам акумулятара няма - бо ён сеў ушчэнт. Трэба быць уважлівей.  Спешка да дабра не давядзе.  
miadzviedz: (Default)
Нешта зусім маё аўто разладзілася. Пачалося ўсё з таго, што стала яно заводзіцца цераз раз. У суботу разабраў я стартар (люблю усялякія гайкі-балты пакруціць - гэта яшчэ з дзяцінства), пачысціў, змазаў дзе трэба, пачысціў кантакты ва ўцягваючым рэле. Сабраў. Праверыў. Паставіў. Не заводзіцца. У нядзелю быў Вялікдзень, таму зрабіў перапынак. Ўчора зарадзіў акумулятар, разабраў замок, таксама пачысціў кантакты (адзін быў трохі падгарэўшы), сабраў - не заводзіцца. Бацька ўчора прасіў падвезці яму бульбы на лецішча - расштурхалі, завялі. Паставіў у гараж, сёння прыходжу, ціскаю кнопкі - аніякай рэакцыі. Адчуванне такое, што акумулятара няма. Трэба цяпер ланцугі электрычныя правяраць, эхх.
Page generated Jul. 28th, 2017 12:35 am
Powered by Dreamwidth Studios