miadzviedz: (bear)
[personal profile] miadzviedz
Сёння - Дзень Расеі альбо Дзень прыняцця дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі. У самой Расеі часта ідуць спрэчкі наконт гэтага свята. Імперцы ліюць гаручыя слёзы аб страчаных тэрыторыях. Але, аказваецца, не ўсе:

- что если бы не ельцинская декларация, "независимых республик" у нас было бы не пятнадцать, а тридцать пять. В апреле 1990 г. Политбюро ЦК КПСС и Верховный Совет СССР уравнял права автономий в составе советских республик с правами самих этих республик. Таких автономий в СССР было 20, из них 16 – в Российской Федерации. То есть у РСФСР изыма…лись 51% территорий, 20 миллионов человек населения и почти все природные и стратегические ресурсы. Татария, Якутия, Башкирия - они все стали бы "Украинами". И только декларация 12 июня остановила этот процесс, позволив сохранить хотя бы яро России; то, от чего можно начинать восстановление.
Так что - праздник это, граждане. Праздновать его можно и нужно.

Вось, на маю думку, ключавыя словы: "51% территорий, 20 миллионов человек населения и почти все природные и стратегические ресурсы."
То бок, уся гісторыя Маскоўскай/Расейскай дзяржавы - гэта звычайнае рабаванне суседскіх рэсурсаў і тэрыторый. Успомнім "першапраходцаў" Сібіры і Далёкага Ўсходу  - чым яны займаліся? Так, рабаваннем і рэкетам, кажачы па сучаснаму. А што адбываецца цяпер? Тое ж самае, толькі цяпер замест скур і футра - нафта, газ, дыяманты ды золата.  А ці адбывалася якое-небудзь паляпшэнне жыцця мясцовага насельніцтва? Для гэтага дастаткова параўнаць узровень жыцця расейскай Сібіры і амерыканскай Аляскі - усе пытанні адпадуць самі сабой.
Ну, і якую будучыню плануюць сабе спадары імперцы? Адбудова сваёй краіны, паляпшэнне жыцця яе грамадзян? Не, няправільна. "И только декларация 12 июня остановила этот процесс, позволив сохранить хотя бы яро России; то, от чего можно начинать восстановление." - яны плануюць рэванш. Зноў захоп чужых тэрыторый і рабаванне. Вось так. І што з гэтым рабіць? Ці спыніцца калі-небудзь гэтае кола?

Profile

miadzviedz: (Default)
miadzviedz

September 2016

S M T W T F S
    123
4567 8910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 02:43 pm
Powered by Dreamwidth Studios