miadzviedz: (bear)
Адпачывалі мы ў гэты дзеньз сябрамі на лецішчы. Было цудоўнае надвор'е, прымалі сонечныя ванны так, што я ажно плечы сабе спаліў. Смажылі мяса, капцілі рыбу і курэй, ну і, само сабою, запівалі гэта ўсё як мае быць. Пад вечар вярнуліся ў горад, пайшлі на плошчу паслухаць нейкі залётны кавэр-бэнд. Пасля канцэрту народ пачаў разыходзіцца. Стаім з сябрам, чакаем жонак з дзецьмі, тут міма шпацыруе хлапец гадоў 30-ці у майцы з Пагоняй. Я яму: "Добры вечар! Класная майка!". Той спыняецца і раптам кажа: "Давай махнём!" Ну я адразу скідваю сваю, ён сваю. Памяняліся, паціснулі рукі і пайшлі кожны сваёй дарогай. :) Жонка потым расказвала, што не зразумела адразу, што адбываецца: "Стаіць мой благаверны і раптам пасярод плошчы пачынае распранацца, і побач з ім мужык нейкі  яшчэ" :) Але гэта яшчэ ня ўсё. Ну, сабраліся мы ўсей кампаніяй і пасунуліся дадому. Пайшлі мы з сябрам наперад, дзесьці па дарозе сустракаем купку маладых хлапцоў і дзяўчат. Ад іх аддзяляецца сімпатычная дзяўчына, накіроўваецца наўпрост да мяне і кажа: "Мужчына, а ў вас класная майка!" "Дзякуй", кажу, "толькі што прыдбаў". "БЧБ?", "БЧБ!". Адышлі трохі, а сябар кажа: "Ну ты лох! Трэба было прапанаваць памяняцца!" :))) Ага, кажу, жонка бы зацаніла! Вось такі пазітыўчык.  
miadzviedz: (bear)
Маю такі грашок - пагульваю калі-ніколі ў WoT, каб пабавіць вольны час. Але неяк сумнавата было ў гэты раз. Ну і пачаў я перад боем дапісваць у чат: "Віншую братнюю Ўкраіну з перамогай на Еўрабачанні!"
Рэзультат быў трошкі прадказальны :) Палыхала так, што аёй! Што там сціплыя "Дякую" ад украінцаў, страсці былі такія, што Шэкспір адпачывае.
Добры настрой на ўсю раніцу быў забяспечаны :)

Profile

miadzviedz: (Default)
miadzviedz

September 2016

S M T W T F S
    123
4567 8910
11121314151617
18192021222324
252627282930 

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 26th, 2017 02:43 pm
Powered by Dreamwidth Studios